Сёння днём каля вёскі Гожа ў Гродзенскім раёне пачаўся моцны лясны пажар. Лес гарыць у раёне вайсковага палігона, піша выданне s13.ru.
У Гродзенскім абласным упраўленні МНС расказалі, што на ліквідацыю пажару адправілася некалькі разлікаў. А Дзяржпагранкамітэт у Twitter піша, што з-за пажару перакрылі дарогу Р42 Гродна – Гожа – мяжа Літоўскай Рэспублікі. Разам з ёй закрылі пункт пропуску “Прывалка”.

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: s13.ru.
поделиться