Ілюстрацыйнае фота: Tima Miroshnichenko, Pexels.com.

У гэтым годзе вядомы кінафестываль пройдзе ў Варшаве ў скарочаным фармаце

Ілюстрацыйнае фота: Tima Miroshnichenko, Pexels.com.

З 11 па 13 снежня ў варшаўскім кінатэатры Kinoteka пройдзе «Ззя weekend» – трохдзённая праграма кінафестывалю «***ночнае ***нне» (беларускія сілавікі называюць яго «экстрэмісцкім фарміраваннем»). Сёлета арганізатары пакажуць менш фільмаў, чым у папярэднія гады.

мы здесь

Як расказала заснавальніца і дырэктарка фестывалю Воля Чайкоўская, за апошні год каманда сутыкнулася з некалькімі цяжкасцямі. Сярод іх – праблемы з фінансаваннем культурных праектаў у выгнанні, прызнанне фестывалю «экстрэмісцкім фарміраваннем» у Беларусі і неабходнасць знайсці бяспечны спосаб падтрымліваць сувязь з беларускай аўдыторыяй.

Фармальна ўлады ў Беларусі дадаюць людзей і розныя ініцыятывы ў спіс «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў», каб змагацца з «распальваннем варожасці» ці «пагрозай нацыянальнай бяспекі». Але на справе, як лічаць праваабаронцы, так сілавікі пасля падзей 2020 года запалохваюць, маргіналізуюць і караюць людзей, розныя ініцыятывы, грамадскія арганізацыі і партыі, якія маюць адрозныя ад рэжыму Лукашэнкі грамадска-палітычныя погляды.

«Мы ўсе цяпер жывём у няпросты час. Працаваць над культурнымі праектамі ў выгнанні, шукаць фінансаванне і планаваць будучыню становіцца ўсё складаней. Да гэтага дадалася і сітуацыя з бяспекай беларускай аўдыторыі. Мы ўсё яшчэ асэнсоўваем, як у новых умовах аднавіць бяспечную камунікацыю з глядачкамі і гледачамі ў Беларусі», – расказала Чайкоўская.

«Ззя weekend» – трохдзённая праграма кінафестывалю. Фота: арганізатары.

На падрыхтоўку фестывалю паўплывалі і асабістыя абставіны заснавальніцы. Паўтара года таму Воля Чайкоўская стала мамай, і цяпер мацярынства займае значную частку яе часу і сіл.

Нягледзячы на скарочаную праграму, арганізатары хочуць захаваць галоўную ідэю кінафэсту – знаёміць беларускую аўдыторыю з кіно Паўночных і Балтыйскіх краін і ствараць прастору для свабодных думак і дыялогу.

У праграме «Ззя weekend» будуць адборныя фестывальныя стужкі, якія дазваляюць паглядзець на свет з розных перспектыў і знайсці агульнае нават у розным досведзе.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Варшава
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter