Фестываль PRADMOVA абвясціў конкурс рукапісаў «Шуфлядка». Вось умовы

Фестываль PRADMOVA абвясціў конкурс рукапісаў «Шуфлядка». Вось умовы
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA у сваіх сацсетках абвясціў аб прыёме заявак на конкурс рукапісаў «Шуфлядка».

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA у сваіх сацсетках абвясціў аб прыёме заявак на конкурс рукапісаў «Шуфлядка».

Што за конкурс

Конкурс «Шуфлядка» для тых, хто толькі пачынае шлях у літаратуры, і для тых, хто стала піша, але не мае зараз магчымасці выдавацца.

Мэты:

  • падвысіць цікавасць чытачоў і аўтараў да масавых жанраў;
  • падтрымаць аўтараў, як маладых, так і тых, хто даўно і плённа піша;
  • паспрыяць падтрымцы беларускага кнігавыдавецтва.

Конкурс мае адбыцца ў трох намінацыях:

  • дзіцячая і падлеткавая літаратура;
  • нон-фікшн і дакументальная проза;
  • масавыя жанры – дэтэктыў, фэнтэзі, фантастыка, прыгоды.

Для каго

Ніякіх абмежаванняў па ўзросце, гендары, месцы пражывання аўтараў няма. Але рукапісы павінны быць пададзены на беларускай мове. (Можна падаць свой арыгінальны твор у перакладзе на беларускую).

Рэгламент тут. Збор заявак праз Google-форму тут.

Дэдлайн: 28 студзеня.

Па ўсіх пытаннях пісаць на shuflyadych@gmail.com.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Беларусь #Минск
поделиться