Ілюстрацыйнае фота: Sami TÜRK, Pexels.com.

Мінскі фестываль інды-фільмаў адкрыў прыём заявак. Вы яшчэ паспяваеце падацца

Ілюстрацыйнае фота: Sami TÜRK, Pexels.com.

Мінскі фестываль інды-фільмаў (Minsk Indie Film Festival, MIFF) абвясціў open call для беларускіх рэжысёраў і рэжысёрак. Да ўдзелу запрашаюць фільмы, знятыя ў 2023–2026 гадах. Заяўкі прымаюць да 26 ліпеня.

мы здесь

Абмежаванняў па жанры або фармаце няма. На фестываль прымаюць:

  • мастацкія фільмы;
  • дакументальнае кіно;
  • анімацыю;
  • поўнаметражныя і кароткаметражныя стужкі.

Падаць заяўку можна да 26 ліпеня па спасылцы. Удзел у фестывалі бясплатны.

«Фестываль накіраваны на прасоўванне і развіццё беларускага кінематографа ўнутры краіны і за яе межамі», – пішуць арганізатары. Яны таксама назвалі некалькі прычын, чаму варта адправіць сваю працу:

  • На працягу тыдня фільм будзе паказвацца па ўсім Мінску і не толькі.
  • Можна атрымаць прафесійную ацэнку, водгукі, рэцэнзіі і падтрымку ў прасоўванні.
  • Можна выйграць узнагароды і прызы ад партнёраў. 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці здесь.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter