Мінскі фестываль інды-фільмаў (Minsk Indie Film Festival, MIFF) абвясціў open call для беларускіх рэжысёраў і рэжысёрак. Да ўдзелу запрашаюць фільмы, знятыя ў 2023–2026 гадах. Заяўкі прымаюць да 26 ліпеня.
Абмежаванняў па жанры або фармаце няма. На фестываль прымаюць:
- мастацкія фільмы;
- дакументальнае кіно;
- анімацыю;
- поўнаметражныя і кароткаметражныя стужкі.
Падаць заяўку можна да 26 ліпеня па спасылцы. Удзел у фестывалі бясплатны.
«Фестываль накіраваны на прасоўванне і развіццё беларускага кінематографа ўнутры краіны і за яе межамі», – пішуць арганізатары. Яны таксама назвалі некалькі прычын, чаму варта адправіць сваю працу:
- На працягу тыдня фільм будзе паказвацца па ўсім Мінску і не толькі.
- Можна атрымаць прафесійную ацэнку, водгукі, рэцэнзіі і падтрымку ў прасоўванні.
- Можна выйграць узнагароды і прызы ад партнёраў.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці здесь.

















