Новы сезон фестывалю студэнцкага кіно «Рэтраспектыва11» ужо стартаваў, арганізатары прымаюць заяўкі на ўдзел да 10 мая.
Хто можа прыняць удзел
Каб удзельнічаць у «Рэтраспектыве11», не трэба прафесійна займацца рэжысурай – дастаткова быць студэнтам ці студэнткай, які ці якая любіць кіно і «здымае так і пра тое, як адчувае».
Колькасць работ ад аднаго чалавека не абмежавана, можна даслаць некалькі фільмаў у розныя катэгорыі.
Умовы
Адправіць свае фільмы можна ў пяці катэгорыях:
- ігравое кіно;
- дакументальнае кіно;
- кліп;
- анімацыя;
- відэаарт.
Дэдлайн падачы заявак – 10 мая. Падрабязнасці тут. Фестываль таксама шукае валанцёраў і валанцёрак.
Калі адбудзецца сам фэст
«Рэтраспектыва11» адбудзецца 20 і 21 мая, пакуль няма падрабязнасцей пра час і месца, але вядома, што фэст пройдзе цалкам на беларускай мове ў фармаце ZERO WASTE. Слоган фестывалю ў гэтым годзе – «жыццё па-беларуску», але мовы саміх фільмаў не абмежаваны.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.