Новости За день
CityDog.io

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» агучыў праграму. Што будзем глядзець?

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» агучыў праграму. Што будзем глядзець?
З 13 па 26 лістапада пройдзе кінафестываль «Паўночнае ззянне». Усе фільмы можна будзе часткова паглядзець у анлайне згодна з раскладам ці пабачыць афлайн у кінатэатрах у Вільнюсе і Таліне.

З 13 па 26 лістапада пройдзе кінафестываль «Паўночнае ззянне». Усе фільмы можна будзе часткова паглядзець у анлайне згодна з раскладам ці пабачыць афлайн у кінатэатрах у Вільнюсе і Таліне.

Беларускі конкурс складаецца з 12 фільмаў, да якіх прыкладаюцца яшчэ два спецыяльныя паказы па-за конкурсам. Беларускія фільмы будзе ацэньваць міжнароднае журы.

Упершыню на «Паўночным ззянні» фільмы, якія адзначыць журы, атрымаюць грашовыя прызы. Прызавая падтрымка прадстаўляецца тэлеканалам «Настоящее время»:

  • гран-пры – 1200$,
  • спецыяльны прыз – 800$.

Галоўная тэма кінафэсту сёлета – адлегласць, а ўсе сабраныя ў конкурсе фільмы – пра рэфлексію і пераасэнсаванне падзей 2020 года ў Беларусі.

Праграма фэсту

«КУЛ», 2023, Беларусь

  • Фільм паказваецца па-за конкурсам (14 лістапада анлайн з 00:00 да 23:59 – даступны ў любым пункце свету).

Навэлы французскіх, рускіх, румынскіх, валійскіх, украінскіх, нямецкіх рэжысёраў і, вядома, беларускіх аўтараў. У аснове кожнага фільма альманаха ляжаць адборныя беларускія навіны.

«Радзіма», 2023, Швецыя, Украіна, Нарвегія

  • Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе (15 лістапада, 18:15, Талін, к/т Apollo Kino Solaris, 1. Saku saal; 23 лістапада, 17:30, Вільнюс, к/т Skalvija).

«Радзіма» – маштабны дакументальны фільм, які выходзіць далёка за межы краіны і аналізуе постсавецкі стан з пункту гледжання моладзі.

«У жывым эфіры», 2022, Польшча

  • Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе (17 лістапада, 16:45, Талін, к/т Kino Sõprus; 21 лістапада, анлайн, з 00:00 да 23:59, даступны толькі на тэрыторыі Беларусі).

Кароткаметражны фільм рэжысёркі Мары Тамковіч, натхнёны ўчынкам Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, расказвае гісторыю затрымання журналістак падчас іх стрыму з плошчы Перамен у 2020 годзе.

«Калыханка», 2023, Польшча, Саўдаўская Аравія

  • Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе (17 лістапада, 16:45, Талін, к/т Kino Sõprus; 22 лістапада, анлайн, з 00:00 да 23:59, даступны ўсюды, акрамя тэрыторыі Беларусі).

«Калыханка» – ненаратыўная мастацкая гісторыя, якая паказвае гледачу прыгажосць змрочных настрояў.

«Усё добра. Я сплю», 2023, ЗША

  • Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе, але не прэтэндуе на грашовы прыз (17 лістапада, 16:45, Талін, к/т Kino Sõprus; 25 лістапада, анлайн, з 00:00 да 23:59, даступны ў любым пункце свету).

Пасля падзей 2020 года «неабыякавыя» грамадзяне пачалі паведамляць у міліцыю пра выпадковых незнаёмцаў, сваіх калег, сяброў і нават сваякоў – тых, хто ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, або тых, хто проста публічна выказваў сваё меркаванне.

«Ператрымка», 2022, Польшча

  • Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе (17 лістапада, 16:45, Талін, к/т Kino Sõprus).

Па сюжэце «Ператрымкі», амапавец затрымлівае некалькі чалавек падчас антываеннай акцыі, але ў турме яму паведамляюць, што ў камерах больш няма месца. Яму нічога не застаецца, апрача як забраць вязняў адбываць 15 дзён арышту да сябе дадому. Гратэскная камедыя пра абсурднасць беларускай рэчаіснасці.

«Ястраб памерам з каня», 2022, Францыя

  • Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе (18 лістапда, анлайн, з 00:00 да 23:59, даступны ў любым пункце свету; 24 лістапада, Вільнюс, к/т Skalvija).

Гісторыя пра арніталагіню Лідзію, якая раней была Сяргеем. Яна дае прыватныя ўрокі біялогіі, працуе на кампанію, якая прадухіляе сутыкненні птушак з самалётамі, а паралельна будуе ў Шчарбінцы Чорны вігвам з «Твін Пікс».

«Чатыры колы далей ад цэнтра», 2023, Беларусь

  • Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе (18 лістапада, анлайн, з 00:00 да 23:59, даступны ў любым пункце свету; 24 лістапда, 17:30, Вільнюс, к/т Skalvija).

Дакументальны партрэт мінскай мастачкі Марыны Капілавай у адсутнасці дыстанцыі.

«Смеццевая галава», 2022, Беларусь

  • Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе (19 лістапада, анлайн, з 00:00 да 23:59, даступны ў любым пункце свету). 

Меланхалічны індзі-хорар пра злую іронію лёсу і сілу жадання.

«Котка», 2023, Беларусь

  • Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе (19 лістапада, анлайн, з 00:00 да 23:59, даступны ў любым пункце свету).

Разбітая разрывам з каханым, Ганна ў роспачы спальвае макет дома, прызначанага для іх абаіх, прытуляе ў сябе сляпога змучанага ката і спрабуе заглушыць боль страты наркатычным трыпам.

«Дзённік Анастасіі», 2022, Польшча

  • Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе (21 лістапада, анлайн, з 00:00 да 23:59, даступны ў любым пункце свету; 24 лістапада, 17:30, Вільнюс, к/т Skalvija).

Дакументальная споведзь беларускай мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай.

«Мяцеліца», 2023, Беларусь

  • Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе (22 лістапада, анлайн, з 00:00 да 23:59, даступны ў любым пункце свету).

«Мяцеліца» – гэта 3 хвіліны медытатыўнай паэтычнай анімацыі, якая злучае ў сабе быццам усе адценні белага.

«Беларусь. OST», 2022, Беларусь

  • Фільм паказваецца па-за конкурсам (25 лістапада, анлайн, з 00:00 да 23:59, даступны ў любым пункце свету).

Фільм змяшчае гукавыя дарожкі з аматарскіх відэа, знятых падчас пратэстаў 2020 года.

«Патрыятычнае практыкаванне», 2023, Польшча

  • Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе, але будзе даступны для прагляду толькі журы. Прэм’ера фільма адбудзецца ў снежні.

«Патрыятычнае практыкаванне» – адзін з чатырох эпізодаў серыяла «Працэсы» рэжысёра Андрэя Кашперскага. У гэтым эпізодзе інтрыгуючая завязка: малодшыя школьнікі атрымліваюць залаты білет на экскурсію ў чароўны будынак КДБ.

Уся анлайн-праграма будзе даступная бясплатна па папярэдняй рэгістрацыі (калі вы раней не рэгістраваліся на платформе кінафестывалю).

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter