З 25 па 26 красавіка ў Беларусі ў адзінаццаты раз пройдзе Фэст экскурсаводаў. Падчас Фэсту можна не толькі наведаць бясплатныя экскурсіі, але і паспрабаваць сябе ў якасці гіда.
Што за Фэст экскурсаводаў?
Бясплатныя экскурсіі Фэсту ладзяцца ў межах святкавання Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаюць 18 красавіка. Праводзіць экскурсіі ў межах Фэсту могуць не толькі экскурсаводы, але і выкладчыкі, краязнаўцы, гіды-перакладчыкі, эколагі, даследчыкі ды ўсе зацікаўленыя гісторыяй, культурай і прыродай роднага краю.
Адметнасць экскурсій Фэсту ў тым, што яны даюць каштоўныя звесткі пра той ці іншы аб’ект ад сапраўдных прафесіяналаў сваёй галіны.
Экскурсіі ладзяць у гістарычных мясцінах, храмах, музеях, бібліятэках, на прадпрыемствах, ля помнікаў прыроды. Экскурсавод можа расказаць наведвальнікам Фэсту пра ўсё, што любіць і ведае, у папулярызацыі і захаванні чаго зацікаўлены.
Як узяць удзел у Фэсце?
Напярэдадні Фэсту з’явіцца спіс экскурсій – выбірайце самае цікавае і рэгіструйцеся.
Каб стаць экскурсаводам, трэба азнаёміцца з Палажэннем Фэсту і даслаць заяўку на ўдзел праз гугл-форму.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: Фэст Экскурсаводаў.