З 1 па 3 снежня ў Варшаве пройдзе 9-ы Беларускі кінафестываль Bulbamovie. Заяўкі прымаюць да 11 лістапада.
Bulbamovie – фестываль беларускіх відэа і кінафільмаў, які з’яўляецца пляцоўкай для сустрэч вытворцаў прыватнага беларускага кіно і кінакрытыкаў, зацікаўленых у асэнсаванні стану і шляхоў развіцця сучаснага беларускага кінамастацтва. Запрашаюць падаць ігравыя і дакументальныя фільмы.
Умовы: аргкамітэт запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў, аператараў, творцаў з ігравымі і дакументальнымі фільмамі.
Дэдлайн: падаць заяўкі можна да 11 лістапада.
Фестываль Bulbamovie пройдзе ў Варшаве з 1 па 3 снежня.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.