У чацвер, 25 мая, у Вільнюсе адбудзецца фем-стэндап. Уваход за данат, частка сродкаў пойдзе на падтрымку квір-фем-ініцыятывы Tender na Gender.
Імпрэза праходзіць у фармаце адкрытага мікрафона. Калі вы падтрымліваеце каштоўнасці ўдзельнікаў мерапрыемства – фемінізм, этычны гумар і нулявую дыскрімінацыю, – прыходзьце пажартаваць разам па-фемінісцкі.
Калі: 25 мая, 19:00–21:00.
Дзе: Ideas Block (Goštauto g., 11).
- 19:00 – дзверы;
- 19:30 – адкрыты мікрафон і жартачкі;
- 20:30 – вольны час патусавацца і выпіць камбучы.
Уваход: данат; частка сабраных сродкаў пойдзе на падтрымку квір-фем-ініцыятывы Tender na Gender.
Рэгістрацыя для глядач_ак тут.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.