Новости За день
CityDog.io

У Беларусі выпусцілі ёлачныя цацкі з класікамі: Караткевіч з коцікамі і не толькі

У Беларусі выпусцілі ёлачныя цацкі з класікамі: Караткевіч з коцікамі і не толькі
Крама каляднага дэкору «Калядная крама» прадставіла новую калекцыю ёлачных шароў. Сярод іх – цацкі з партрэтамі вядомых беларускіх пісьменнікаў і святочныя шары з нацыянальнымі арнаментамі. Купіць іх ужо можна на OZ.

«Калядная крама» – першая ў Беларусі спецыялізаваная крама каляднага дэкору. У гэтым годзе каманда выпусціла незвычайную калекцыю ёлачных цацак.

Калекцыя ёлачных шароў. Фота: Oz.by.

У продажы з’явіліся шары з выявамі Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і Якуба Коласа. Усе цацкі выкананы ў святочнай стылістыцы: на кожным шары – партрэт пісьменніка і тэматычныя элементы.

Кошт такіх шароў на OZ – 30,50 руб.

Таксама даступныя і іншыя навінкі «Каляднай крамы»:

  • шар «Зледзянелы класічны арнамент» – 32 руб.;
  • шар «Калядная зорка» – 25,50 руб.;
  • шар «Бусел зачытайся» – 28 руб.
  • шар «Герб Хогвартса» – 24 руб.

Акрамя таго, каманда брэнда ёлачных упрыгажэнняў «Грай» у кастрычніку ўжо выпусціла цацку з калабарацыі з «Саюзмультфільмам». Гэта тэлевізар з кадрам, дзе Заяц з «Ну, погоди!» спявае пад снег. Калекцыя будзе лімітаванай – першую цацку хутка раскупілі.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter