Крама каляднага дэкору «Калядная крама» прадставіла новую калекцыю ёлачных шароў. Сярод іх – цацкі з партрэтамі вядомых беларускіх пісьменнікаў і святочныя шары з нацыянальнымі арнаментамі. Купіць іх ужо можна на OZ.
«Калядная крама» – першая ў Беларусі спецыялізаваная крама каляднага дэкору. У гэтым годзе каманда выпусціла незвычайную калекцыю ёлачных цацак.




Калекцыя ёлачных шароў. Фота: Oz.by.
У продажы з’явіліся шары з выявамі Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і Якуба Коласа. Усе цацкі выкананы ў святочнай стылістыцы: на кожным шары – партрэт пісьменніка і тэматычныя элементы.
Кошт такіх шароў на OZ – 30,50 руб.
Таксама даступныя і іншыя навінкі «Каляднай крамы»:
- шар «Зледзянелы класічны арнамент» – 32 руб.;
- шар «Калядная зорка» – 25,50 руб.;
- шар «Бусел зачытайся» – 28 руб.
- шар «Герб Хогвартса» – 24 руб.
Акрамя таго, каманда брэнда ёлачных упрыгажэнняў «Грай» у кастрычніку ўжо выпусціла цацку з калабарацыі з «Саюзмультфільмам». Гэта тэлевізар з кадрам, дзе Заяц з «Ну, погоди!» спявае пад снег. Калекцыя будзе лімітаванай – першую цацку хутка раскупілі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.















