Экскурсавод быў затрыманы напачатку жніўня падчас шпацыру ў цэнтры Мінска. Праваабаронцы адзначалі, што імавернай прычынай затрымання было тое, што Ігар размаўляў па-беларуску. Цяпер на хлопца заведзена крымінальная справа.
Ігар Хмара – мінскі экскурсавод і журналіст, супрацоўнічаў з парталам Realt.by. Два месяцы пра яго не было ніякіх звестак. Праваабаронцы пішуць, што на Хмару завялі крымінальную справу па «народным» артыкуле 342.

поделиться