Каманда Менскай урбаністычнай платформы запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах. Першую, па загадкавым раёне Мухля ў Мінску, ужо можна прайсці.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2023/09_september/19_33613/оболжка+мінск 1.png)
Каб прайсці экскурсію, спатрэбіцца толькі зарадзіць з сабой мабільны тэлефон (мабыць, узяць з сабой паўэрбэнк) і навушнікі, каб слухаць экскурсію, глядзець фотаздымкі – і такім чынам апынуцца ў фізічнай прасторы абранага горада.
Першая аўдыяэкскурсія па загадкавым мінскім раёне Мухля – ужо на сайце праекта.
Акрамя аўдыяфайлаў, у экскурсіі ёсць карта з адзначанымі пунктамі і фатаграфіі атмасферных месцаў раёна.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2023/09_september/19_33613/экскурсии-00124.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2023/09_september/19_33613/Frame+25.png)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2023/09_september/19_33613/экскурсии-00229.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2023/09_september/19_33613/экскурсии-00197.jpg)
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фото: Mienskurban.space.