Новости За день
CityDog.io

Беларусы будуць рабіць калекцыю экалагічнага адзення. Навошта?

Беларусы будуць рабіць калекцыю экалагічнага адзення. Навошта?
Беларускія ініцыятывы Sviadomy Šyk і Art Yard Community аб’ядналіся, каб стварыць капсульную калекцыю адзення, якая пакажа, як можна стыльна выглядаць, захоўваючы традыцыі і клапоцячыся пра планету.

Беларускія ініцыятывы Sviadomy Šyk і Art Yard Community аб’ядналіся, каб стварыць капсульную калекцыю адзення, якая пакажа, як можна стыльна выглядаць, захоўваючы традыцыі і клапоцячыся пра планету.

Праект Sviadomy Šyk разам з паблік-арт-ініцыятывай Art Yard Community хочуць змяніць падыход тэкстыльнай індустрыі. Па словах арганізатараў, яна адна з найбольш шкодных для экалогіі і штогод вырабляе мільярды адзінак адзення. У выніку гэта прыводзіць да залішняга спажывання і сур’ёзных наступстваў для планеты.

У чым сэнс праекта?

Удзельнікі лабараторыі хочуць паказаць, што адзенне можа быць прыгожым, экалагічным і культурна значным. Вось што яны для гэтага будуць рабіць:

  • Даследчая праца. Каманда дызайнераў і майстроў вывучае, як выкарыстоўваць натуральныя фарбавальнікі і ствараць устойлівыя тканіны.
  • Майстар-класы. Любы ахвочы зможа навучыцца экалагічным тэхнікам фарбавання і пераасэнсаваць свой гардэроб.
  • Адкрытыя мерапрыемствы ў Варшаве і Тбілісі. Там можна будзе падзяліцца ідэямі і меркаваннем пра ўстойлівую моду.

Пасля будзе створана капсульная калекцыя, якая стане «прыкладам таго, як сучасная мода можа шанаваць прыроду і беларускія традыцыі».

Акрамя гэтага, для ўсіх зацікаўленых падрыхтуюць кіраўніцтва па экалагічных прыёмах, якія можна выкарыстоўваць дома ці ў бізнесе.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Варшава #Грузия #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter