Беларусы будуць рабіць калекцыю экалагічнага адзення. Навошта?

Беларусы будуць рабіць калекцыю экалагічнага адзення. Навошта?
Беларускія ініцыятывы Sviadomy Šyk і Art Yard Community аб’ядналіся, каб стварыць капсульную калекцыю адзення, якая пакажа, як можна стыльна выглядаць, захоўваючы традыцыі і клапоцячыся пра планету.

Беларускія ініцыятывы Sviadomy Šyk і Art Yard Community аб’ядналіся, каб стварыць капсульную калекцыю адзення, якая пакажа, як можна стыльна выглядаць, захоўваючы традыцыі і клапоцячыся пра планету.

Праект Sviadomy Šyk разам з паблік-арт ініцыятывай Art Yard Community жадаюць змяніць падыход тэкстыльнай індустрыі. Па словах арганізатараў, яна адна з найбольш шкодных для экалогіі і штогод вырабляе мільярды адзінак адзення. У выніку гэта прыводзіць да залішняга спажывання і сур’ёзных наступстваў для планеты.

У чым сэнс праекту?

Удзельнікі лабараторыі хочуць паказаць, што адзенне можа быць прыгожым, экалагічным і культурна значным. Вось што яны для гэтага будуць рабіць:

  • Даследчая праца. Каманда дызайнераў і майстроў вывучае, як выкарыстоўваць натуральныя фарбавальнікі і ствараць устойлівыя тканіны.
  • Майстар-класы. Любы ахвочы зможа навучыцца экалагічным тэхнікам фарбавання і пераасэнсаваць свой гардэроб.
  • Адкрытыя мерапрыемствы ў Варшаве і Тбілісі. Там можна будзе падзяліцца ідэямі і меркаваннем пра ўстойлівую моду.

Пасля будзе створана капсульная калекцыя, якая стане «прыкладам таго, як сучасная мода можа шанаваць прыроду і беларускія традыцыі».

Акрамя гэтага, бля ўсіх зацікаўленых падрыхтуюць кіраўніцтва па экалагічных прыёмах, якія можна выкарыстоўваць дома ці ў бізнесе.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Варшава #Грузия
Еще по этой теме:
Conte и Cofix запустили неожиданную коллаборацию – тут и одежда, и кофе
поделиться