Рэзідэнцыя Hydromedia, якая накіравана на даследаванне экалагічнага крызісу, запрашае творцаў да распрацоўкі інавацыйных інструментаў, якія дапамогуць візуалізаваць і даступна расказаць пра экалагічны крызіс.
Што за праект: Hydromedia – гэта сумесны мастацкі праект Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Антверпене, Утрэхцкага ўніверсітэта мастацтваў і Дзяржаўнай вышэйшай школы гештальт-адукацыі ў Карлсруэ, які падтрымліваецца праграмай Еўрапейскага саюза «Крэатыўная Еўропа».
Hydromedia імкнецца пераасэнсаваць адносіны людзей з прыродай. Мастакі будуць працаваць разам з навукоўцамі і экаэксперт_камі, каб складаныя рэчы пра экалогию расказаць простай мовай мастацтва.
Усяго ў межах праекта адбудзецца тры рэзідэнцыі, для кожнай будзе выбрана па 4 творцы.
Рэзідэнцыя прапануе:
- ганарар 2000 EUR;
- вытворчы бюджэт 2000 EUR;
- аплату выдаткаў на праезд;
- пражыванне.
Для каго падыдзе: для творцаў, якія цяпер знаходзяцца ў Еўропе.
Калі: першая рэзідэнцыя пройдзе з 1 па 30 красавіка.
Заяўка: можна падаць тут. Дэдлайн – 24 лютага.