Новости За день
CityDog.io

Ваш план на вечар. Сёння тыя самыя «Купалаўцы» прадстаўляюць прэм’еру: «Дзяды»

Ваш план на вечар. Сёння тыя самыя «Купалаўцы» прадстаўляюць прэм’еру: «Дзяды»
У нядзелю ўвечары незалежная тэатральная група «Купалаўцы» разам з польскім рэжысёрам Паўлам Пасіні прадставіць прэм’еру – спектакль «Дзяды».

У нядзелю ўвечары незалежная тэатральная група «Купалаўцы» разам з польскім рэжысёрам Паўлам Пасіні прадставіць прэм’еру – спектакль «Дзяды».

Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» – гэта частка трупы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы, якая ў жніўні 2020 года ў знак нязгоды са звальненнем кіраўніка тэатра Паўла Латушкі сышла з тэатра. І Латушка, і акцёры выступілі супраць гвалту сілавікоў.

Пра што спектакль

Як тлумачаць акцёры, момантам творчага судакранання падчас стварэння спектакля стала творчасць Адама Міцкевіча – ураджэнца Наваградка, выгнанніка, які ўсё жыццё шукаў дарогу дадому.

«Мы спалучылі містычную частку паэмы “Дзяды” з эпізодамі ў турме, і ўжо падчас рэпетыцый стала зразумела: накладанне класічнага тэксту на актуальную беларускую сітуацыю, падзеі ў свеце і досвед пастановачнай каманды робіць спектакль максімальна сугучным рэальнасці. Лёс зняволенага ў святаянскіх мурах Густава прарастае ў новай рэчаіснасці, а боль новых вязняў прамаўляе ягонымі словамі».

Хто іграе ў спектаклі

Гуслярка / Пані Ралісон – Зоя Белахвосцік
Дзяўчына / Дух / Зося – Валянціна Гарцуева
Прыяцель вязня / Байкоў – Аляксандр Зелянко
Юзя / Анёл / Сава – Крысціна Дробыш
Сенатар / Злы Пан – Алег Гарбуз
Доктар – Андрэй Корзан
Густаў / Палікан / Крук – Андрэй Дробыш
Конрад – Аляксандр Гарцуеў
Ксёндз Пётр – Эрык Арлоў-Шымкус

Дзе, калі, колькі каштуе

Афіцыйны YouTube-канал «Купалаўцаў», 19:00 (па Мінску), бясплатна.

 

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter