Вялікі тэатр Беларусі абвясціў конкурс. Вось умовы

Вялікі тэатр Беларусі абвясціў конкурс. Вось умовы
Вялікі тэатр Беларусі абвясціў конкурс для гледачоў. Прачытайце ўлюбёны твор беларускага аўтара, пастаўце адмысловы хэштэг і атрымайце запрашальны квіток на вечар, прысвечаны Дню матчынай мовы.

Вялікі тэатр Беларусі абвясціў конкурс для гледачоў. Прачытайце ўлюбёны твор беларускага аўтара, пастаўце адмысловы хэштэг і атрымайце запрашальны квіток на вечар, прысвечаны Дню матчынай мовы.

Што будзе на вечары?

18 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы (які адзначаюць 21 лютага), у Вялікім тэатры Беларусі пачнецца імпрэза з вядомымі беларускімі паэтамі, зоркамі сталічных тэатраў, кіно і тэлебачання: яны прачытаюць радкі з твораў сваіх любімых беларускіх аўтараў. Гледачы таксама могуць выступіць з дэкламацыяй на сцэне.

На вечар запрашаюць у Камерную залу ў 18:15, а ў 19:00 пачнецца опера Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда», лібрэта да якой напісаў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч.

Як прыняць удзел у конкурсе?

  • Выкладзіце ў любую сацсетку відэа, дзе вы чытаеце творы беларускіх аўтараў;
  • пастаўце хэштэгі #чытаемразам #мойтэатрмаясцэна #матчынамова #маямова; 
  • чакайце.

Гледачы, якія праявяць сябе найбольш крэатыўна, атрымаюць запрашальны квіток на вечар, прысвечаны Дню матчынай мовы.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться