Добра ведаеце беларускую? Паспрабуйце гэту дыктоўку

Добра ведаеце беларускую? Паспрабуйце гэту дыктоўку
У суботу, 3 верасня, пройдзе адкрытая дыктоўка па беларускай мове «Агульная дыктоўка». Праверыць сваё веданне арфаграфіі і пунктуацыі можна анлайн цi афлайн у Мінску. А за кожнага ўдзельніка «Лідскае піва» пералічыць грошы на набыццё новага экспаната для Лідскага замка.

Як паўдзельнічаць?

Каб стаць паўнапраўным удзельнікам праекта ў 2022 годзе, трэба зарэгістравацца на сайце i адзначыць месца, дзе плануеце пісаць: анлайн ці афлайн у Lidbeer DVOR.

3 верасня ў 15:00 на YouTube-канале і на пляцоўцы ў Мінску пачнецца трансляцыя. Да прызначанага часу пад рукой трэба мець толькі ручку i ліст фармату А4. Абмежаванняў па ўзросце, геаграфіі і нават узроўні мовы для ўдзельнікаў няма – для дыктоўкі арганізатары выбралі тэкст сярэдняй складанасці.

Сёлета тэкст дыктоўкі зачытае дыктар беларускага радыё і тэлебачання Уладзімір Баклейчаў – практычна з першага дня адкрыцця яго голасам «кажа» мінскі метрапалітэн.

А што далей?

Адправіць сваю працу на праверку можна праз асабісты кабінет на сайце, зрабіць гэта трэба 3 верасня да 19:00. Выстаўляць адзнакi будуць прафесійныя філолагі, свае вынікі з каментарыямі спецыялістаў можна будзе ўбачыць праз 3-4 дні таксама ў асабістым кабінеце.

Выдатнікі, якія напішуць дыктоўку на 8, 9 ці 10 балаў, атрымаюць запрашальныя бiлеты ў Музей лідскага бровара, які адкрыўся ў Лідзе гэтай вясной.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться