Добра ведаеце беларускую мову? Дакладна? Паспрабуйце гэту анлайн-дыктоўку

Добра ведаеце беларускую мову? Дакладна? Паспрабуйце гэту анлайн-дыктоўку
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у анлайн-дыктоўцы па беларускай мове, якая прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.

Калі: 21 лютага (аўторак) з 13:00 да 14:00.

Дзе: на YouTube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ў рэжыме анлайн-трансляцыі і ў Zoom. Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё.

Як прыняць удзел: да 20 лютага прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

Пасля рэгістрацыі ўдзельнікі атрымаюць больш падрабязную інфармацыю.

Кантакты: +375 17 270 04 74, dyktouka21@gmail.com.

поделиться