Мульцік «Душа» пераклалі на беларускую мову (пад кіраўніцтвам студыі Disney)

{_banner_code_header}

Мульцік «Душа», які сёлета ўзяў «Оскар», пераклалі на беларускую мову. Афіцыйным дубляжом займалася кампанія «Кінаконг» па заказе VOKA. Мультфільм па-беларуску ўжо даступны на відэасэрвісе.

мы здесь

 

Хто агучваў? (Спойлер: Disney сачыў за кастынгам і якасцю)

Яўген Перлін (Джо), Святлана Цімохіна (Душа 22), Наталля Кот-Кузьма (Тэры) і Юлія Шпілеўская (дарадца Джэры).

Кастынгам і падрыхтоўкай дубляжу займалася кампанія «Кінаконг» пад непасрэдным кіраўніцтвам Disney – яе спецыялісты праслухоўвалі ўсіх кандыдатаў, адабраных беларускім бокам. І толькі на ролю кожнага з чатырох галоўных герояў трэба было прапанаваць не менш за трох артыстаў, а ўсяго ў мультфільме іх каля 20.

Кінастудыя каменціравала кожную пробу і высылала свае праўкі, пасля чаго прымала канчатковае рашэнне, галасы якіх акцёраў больш за ўсё падыходзяць для персанажаў з улікам іх узросту і характару.

Перакладчык і рэжысёр дубляжу павінны былі ўлічваць, каб беларускі тэкст супадаў з мімікай героя, адпавядаў стылю арыгінальнага сцэнарыя і прайшоў усе этапы рэдактуры і ўзгаднення.

Аказваецца, на беларускую мову пераклалі і «Уверх»

У партнёрстве з Disney VOKA таксама выпусціў на беларускай мове мультфільм «Уверх» 2009 года. У будучыні абяцаюць працаваць з новымі перакладамі.

 

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter