Праз тыдзень пачнецца квір-нефестываль DOTYK CANCELLED (праграма)

Праз тыдзень пачнецца квір-нефестываль DOTYK CANCELLED (праграма)
12–14 красавіка ў Мінску адбудзецца нефестываль DOTYK CANCELLED. Праграма ўключае дыскусіі, лекцыі, вечарыну, кінапаказ і майстар-клас па vogue.

12–14 красавіка ў Мінску адбудзецца нефестываль DOTYK CANCELLED. Праграма ўключае дыскусіі, лекцыі, вечарыну, кінапаказ і майстар-клас па vogue.

“Нефестываль” – гэта як?

Як пішуць аўтары, гэта “вострая неабходнасць рэфлексіі вопыту” леташняга квір-фестывалю DOTYK і “праца над сэнсамі, якія нам пакідае рэальнасць”. Калі памятаеце, летась у фестывалю праз квір-тэматыку былі праблемы з уладамі. Сёлета нават сам івэнт было вырашана назваць “нефестываль”.

“Складаючы праграму DOTYK CANCELLED, мы натхняліся спробамі перашкодзіць правядзенню чацвёртага квір-фестывалю DOTYK, выказваннямі пра “падробленасць” нашай ідэнтычнасці, рэгулярнымі рэйдамі ў фрэндлі-клубы і петыцыямі супраць “прапаганды гомасексуальнасці”, – тлумачаць арганізатары.

У тым ліку таму пра месца правядзення мерапрыемства раскажуць пасля рэгістрацыі.

Якія тэмы будуць абмяркоўваць?

На нефестывалі закрануць тэмы крэатыўнасці і цялеснасці ва ўмовах дыскрымінацыі, выкарыстання мовы варожасці ў пазітыўных мэтах, адносін рэлігіі і супольнасці ЛГБТК+ і іншыя.

“Мы натхняліся сучаснасцю і хочам сумленна і адкрыта пагаварыць пра жыццё ненарматыўнага чалавека у 2019 годзе ў Беларусі”, – расказалі арганізатары мерапрыемства.

А што ў праграме?

12 красавіка, 23:595:00. Вечарына PL(R)AY WITH ME. Граюць Fera Ledyaeva, Smok, pshkn, DJ Pogodina.

13 красавіка, 14:00. Artist talk “Практыкі падпарадкавання: рэфлексія”. Удзельнік: мастак Сяргей Шабохін.

15:00. “Паміж догмай і чалавекалюбствам. Як, змагаючыся з грахом, (не) заўважыць чалавека”. Лекцыя і дыскусія аб рэлігіі і ЛГБТК+ супольнасці. Удзельнікі: хрысціянін Максім Кавалёў, трансгендарны актывіст і каардынатар групы ЛГБТК+ вернікаў Nuntiare et Recreare Марк Кандольскі.

17:00. Дыскусія “П*дар – гучыць горда?”. Удзельнікі: каардынатар грамадскай кампаніі супраць гамафобіі “Справа Пі” Андрэй Завалей, даследчык і аўтар тэлеграм-канала “Підары мары” Мікалай Гарбачоў.

19:00. Лекцыя “Уплыў Vogue-культуры на ЛГБТК+ супольнасць”. Лектар: заснавальнік курсаў Vogue-культуры Easy Vogue Зміцер Кароль.

20:00. Кінапаказ “Парыж гарыць”. 

14 красавіка, 16:00. Майстар-клас па асновах танца Vogue. Заснавальнік курсаў Vogue-культуры Easy Vogue Зміцер Кароль.

поделиться