У сувязі з масавымі мерапрыемствамі ў Мінску 6 і 7 верасня зменіцца арганізацыя дарожнага руху. Публікуем поўны спіс участкаў, дзе перакрыюць дарогу.
Сёння, 4 верасня, у тэлеграм-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама паведамілі, што 6 верасня з 16:00 да 00:00 забароняць рух транспарту па вуліцы Кірава – на ўчастку ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Свердлава.

Месца, дзе будуць перакрыты ўчасткі 6-га. Скрыншот: Google.com/maps.
7 верасня перакрыцці будуць больш маштабнымі і ў розны час на розных участках:
00:00–17:00
- Вуліца Кірава (ад Камсамольскай да Свердлава).
07:00–13:00
- Праспект Незалежнасці (ад Янкі Купалы да плошчы Перамогі, уключаючы кальцавую развязку).
- Вуліца Кісялёва (ад Чырвонай да пл. Перамогі).
- Мясцовы праезд праспекта Незалежнасці (ад Кісялёва да Камуністычнай).
- Вуліца Камуністычная (ад праезда да Куйбышава).
- Вуліца Куйбышава (ад Камуністычнай да Янкі Купалы).
- Вуліца Янкі Купалы (ад Куйбышава да Максіма Багдановіча).
- Вуліца Старажоўская.
- Праспект Машэрава (ад Старажоўскай да праспекта Пераможцаў).
- Праспект Пераможцаў (ад Арлоўскай да Леніна).
- Вуліца Леніна (ад праспекта Пераможцаў да Інтэрнацыянальнай).
07:00–14:00
- Праспект Незалежнасці (ад Свердлава да Янкі Купалы).
- Вуліца Леніна (ад Інтэрнацыянальнай да праспекта Незалежнасці).
07:00–15:00
- Вуліца Свердлава (ад Кірава да праспекта Незалежнасці).
- Праспект Незалежнасці (ад Свердлава да часовага кальцавога скрыжавання каля БДУ).
07:00–16:00
- Вуліца Свердлава (ад Кірава да Ульянаўскай).
- Цотны бок Ульянаўскай (ад Свердлава да Леніна).
07:00–17:00
- Вуліца Кірава (ад Леніна да Камсамольскай).
12:00–14:00
- Вуліца Янкі Купалы (ад праспекта Незалежнасці да Інтэрнацыянальнай).
- Вуліца Інтэрнацыянальная (ад Янкі Купалы да Леніна).
7 верасня ў горадзе пройдзе ўжо традыцыйны паўмарафон – яго праводзяць з 2013 года. Старт самай кароткай дыстанцыі (10,5 км) прызначаны на 9:00, а ўдзельнікі самай працяглай (21 км) выйдуць на старт а 10:00.
Забегі пачнуцца каля ўваходу на стадыён «Дынама» на вуліцы Кірава, а фінішаваць бегуны будуць ужо ўнутры – на лёгкаатлетычным ядры стадыёна.