Сустрэча з педыятрам Андрэем Вітушкам пройдзе ў чацвер, 28 лістапада. Ён раскажа бацькам, у якіх выпадках выкарыстоўваць антыбіётык, ці варта рабіць прышчэпкі і якія народныя метады лячэння на самой справе працуюць.
Хто такі Андрэй Вітушка?
Спікер сустрэчы Андрэй Вітушка – кандыдат медыцынскіх навук, беларускамоўны рэаніматолаг-неанатолаг, педыятр, папулярызатар навукі і доказнай медыцыны, а таксама вядучы тэлевізійнай перадачы.
Навошта прыходзіць на сустрэчу?
Доктар Андрэй Вітушка прапануе адказы на асноўныя пытанні, якія ўзнікаюць у бацькоў наконт здароўя дзяцей.
- Як дзейнічаць, каб не хварэць, а захварэўшы, не нашкодзіць?
- Якая магчымая прафілактыка захворванняў?
- Якія народныя метады працуюць?
- Ці рабіць прышчэпку ад грыпу?
- Якія можна рабіць прышчэпкі, апроч агульнадаступных?
- Антыбіётык: што гэта за звер і што ім лечаць?
- Пры якіх праявах прастуды можна ці нельга ісці ў садок?
Дарэчы, калі ў вас ужо ёсць пытанні да доктара Вітушкі, зарэгіструйцеся на сустрэчу і пакіньце запыт у адпаведнай форме. Усе пытанні ад наведвальнікаў перададуць доктару напярэдадні мерапрыемства.
Я хачу прыйсці. Куды і калі?
Мерапрыемства пачнецца 28 лістапада ў 18:30 у актавай зале «Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра» (вул. Серафімовіча, 19). На ўваходзе трэба зрабіць ахвяраванне памерам ад 7 рублёў.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.