Ілюстрацыйнае фота: Victor Soto, Pexels.com.

Ого! У Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску ўпершыню пройдзе DJ-сэт

{_banner_code_header}
Ілюстрацыйнае фота: Victor Soto, Pexels.com.

У Мінску ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ўпершыню правядуць DJ-сэт. За музыку будзе адказваць VÈRTIGO – вакалістка інды-групы «Барысаўскі тракт».

мы здесь

Пра падзею паведамілі ў сумесным Instagram-пасце музея і артысткі. VÈRTIGO апісваюць як «мастачку музычных калажаў» з эстэтыкай «новага рэтра». Яе сэты – гэта «гіпнатычныя пераходы і тонкія мелодыі», дзе кожны трэк гучыць як частка вялікага твора.

«Вы зможаце гуляць паміж экспанатамі, губляючы пачуццё прасторы, або застыць у цэнтры залы перад любімай працай. Першы DJ-сэт у сценах Мастацкага! Будзь сярод тых, хто гэта пачуе», – сказана ў пасце.

  • Калі: 16 красавіка, старт у 19:00;
  • Дзе: Нацыянальны мастацкі музей на Леніна, 20.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter