Адукацыйная ініцыятыва «Васьміног» запускае набор зацікаўленых у новых фарматах навучання педагогаў да ўдзелу ў інтэнсіў-практыкуме «Шлях героя да стварэння анлайн-курса». Лепшыя курсы, створаныя ў рамках практыкума, прафінансуюць.
Каму падыходзіць
Практыкум скіраваны на выкладчыкаў і выкладчыц Беларусі, унутры і па-за яе межамі, якія хочуць спраектаваць адукацыйны курс у анлайн-навучанні альбо ўдасканаліць прафесійныя веды ў падыходах, практыках ды інструментах анлайн-выкладання.
Што будзе ў праграме
Удзельнікі створаць уласны курс за 2 тыдні з дапамогай дасведчаных у сферы анлайн-навучання метадыстаў. У выніку будуць прафінансаваны некалькі курсаў, якія ў далейшым будуць размешчаны на навучальнай анлайн-платформе адукацыйнага праекта «Васьміног».
Калі: 1–12 жніўня.
Фармат: 6 анлайн-сустрэч.
Дэдлайн падачы заявак: уключна да 26 ліпеня.
Запоўніць анкету ўдзельніка можна па спасылцы.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.