У культавым «Рэактары» ладзяць вялікі канцэрт на Дзяды – будзе сапраўдны этна-космас

У культавым «Рэактары» ладзяць вялікі канцэрт на Дзяды – будзе сапраўдны этна-космас
У наступную нядзелю, 3 лістапада, у культавым мінскім клубе «Рэактар» будзе вялікі канцэрт на Дзяды – у гонар Дня памяці продкаў. Глядзіце, які цудоўны лайнап.

У наступную нядзелю, 3 лістапада, у культавым мінскім клубе «Рэактар» будзе вялікі канцэрт на Дзяды – у гонар Дня памяці продкаў. Глядзіце, які цудоўны лайнап.

«Восеньскія Дзяды – час, калі адзін прыродны цыкл скончыўся, а другі яшчэ не пачаўся. Мяжа між гэтым і тым светам робіцца тонкай, сонца сыходзіць у падзем’е, а продкі вяртаюцца з выраю на зямлю. Згадайма памерлых і заставаймася жыць», – піша каманда клуба ў сваіх сацсетках.

Лайнап канцэрта цудоўны – арганізатары абяцаюць сапраўдны этна-космас:

  • Іван Кірчук – легендарны варажбіт этна-космаса, які больш за 45 гадоў даследуе беларускі фальклор.
  • GUDA – жаночае акапэльнае выкананне беларускіх абрадавых спеваў з захаваннем аўтэнтычнага гучання. А яшчэ магія традыцыйных танцаў.
  • Iva Sativa – зорка беларускага неафолку, якая смела міксуе традыцыйны вакал, хіп-хоп, сучасныя біты, народныя і аўтарскія тэксты.

Першыя 100 білетаў па 20 руб. для самых імклівых – у касе клуба з 12:00 да 23:00. Потым будзе даражэй.

Калі: 3 лістапада, 19:00.

Дзе: «Рэактар» (Веры Харужай, 29).

Дарэчы, легендарны клуб «Рэактар» пасля працяглага перапынку зноў адкрыўся на ранейшым месцы гэтым летам.

Вось тут мінчане разам з CityDog.io дзяліліся сваімі ўспамінамі пра культавае месца канца 1990-х.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться