Ілюстрацыйнае фота: @koretkonur, Instagram.com.

Дацкі хор выканаў беларускую народную песню. Відэа сабрала 1,4 млн праглядаў і захопленыя каментарыі

Ілюстрацыйнае фота: @koretkonur, Instagram.com.

У інстаграме завірусілася відэа, на якім жаночы хор з Даніі Konur акапэльна выконвае беларускую народную песню «Што й па мору». Усяго за дзень ролік набраў 1,4 млн праглядаў і больш за 107 000 лайкаў. У каментарыях выкананне хваляць як беларусы, так і замежнікі.

мы здесь

На відэа ўдзельніцы хору спяваюць «Што й па моры» без музычнага суправаджэння ў храме ў французскім горадзе Спеланката. Ролік апублікавалі ў інстаграме з апісаннем на англійскай мове.

«“Што й па моры” – традыцыйная беларуская народная песня пра неўтаймаваныя сілы прыроды. Гісторыя пра белых лебедзяў, якіх арол гоніць прэч па сінім моры».

Хор Konur спецыялізуецца на шматгалосным выкананні народнай музыкі розных рэгіёнаў свету. У яго рэпертуары ёсць песні Усходняй Еўропы, Грузіі, Корсікі і Балгарыі. Аднак менавіта відэа з беларускай песняй прыцягнула асабліва шмат увагі: іншыя ролікі ў акаўнце калектыва збіралі толькі некалькі тысяч праглядаў.

У ансамблі з Капенгагена ўдзельнічаюць 25 жанчын. Ім кіруе спявачка і кампазітарка Ніні Юлія Банг. Удзельніцы выступаюць без нот і надаюць асаблівую ўвагу гучанню галасоў і шматгалоссю.

«Што й па моры» – беларуская народная карагодная песня. У яе тэксце расказваецца пра белых лебедзяў, якія плывуць па сінім моры, і арла, які разганяе птушак. Радкі, якія паўтараюцца, і вобразны сюжэт характэрныя для народнага песеннага фальклору.

Раней CityDog.io расказваў, што беларуска з нікам surrounded_by._.cats апублікавала відэа, у якім спявае песню I Love You ірландскага гурта Fontaines D.C. па-беларуску. За два дні ролік сабраў амаль 88 000 праглядаў і каля 200 каментарыяў.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter