Выдавец Андрэй Янушкевіч паказаў вокладку рамана Эрнэста Хемінгуэя «Фіеста. І ўзыходзіць сонца», які будзе выпушчаны ў перакладзе Юркі Гаўрука ў выдавецтве «Кнігаўка».
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2023/01_january/27_31423/327711112_1377958276287385_1757663998500746899_n.jpg)
Як расказаў Андрэй Янушкевіч CityDog.io, кніга «Фіеста. І ўзыходзіць сонца» выйдзе ўжо ў лютым. Яна будзе ў мяккай вокладцы і такога ж фармату, у якім выдавецтва «Янушкевіч» выдавала кнігу Оруэла «1984».
На жаль, у Беларусі купіць кнігу будзе немагчыма.