Беларусам у Варшаве сёння можна паслухаць, як атрымаць грант

Беларусам у Варшаве сёння можна паслухаць, як атрымаць грант
Сёння, 15 сакавіка, у Варшаве адбудзецца інфармацыйная сесія MOST+. Удзел бясплатны.

Сёння, 15 сакавіка, у Варшаве адбудзецца інфармацыйная сесія MOST+. Удзел бясплатны.

Дзе: прастора «Пад жырандоляй», Варшава (ul. Hoża, 41, lok. 2).

Калі: 15 сакавіка, 17:30.

Што можно даведацца:

  • як паспяхова скласці заяўку, каб атрымаць грант на прафесійную стажыроўку або на ўдзел у канферэнцыі;
  • як знайсці замежных партнёраў ці атрымаць досвед працы ў буйной кампаніі ЕС
  • і шмат іншага.

Каму падыходзіць: для ўдзелу трэба мець грамадзянства Беларусі, быць паўналетнім і мець працоўны досвед.

Удзел бясплатны, трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы.

Праект міжнародных стажыровак MOST+, які спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС, фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

 

 

поделиться