На будынку адміністрацыі Кастрычніцкага раёна напісалі «Выліца Хкалава»

На будынку адміністрацыі Кастрычніцкага раёна напісалі «Выліца Хкалава»
У Мінску працягваюць вешаць шыльды з няправільнай транслітарацыяй. На гэты раз пацярпела вуліца Чкалава, пра якую на лацінцы напісалі Vylica Chkalava. Пра кур’ёз у сваім твітэры расказаў Сяржук Пятроўскі.

У Мінску працягваюць вешаць шыльды з няправільнай транслітарацыяй. На гэты раз пацярпела вуліца Чкалава, пра якую на лацінцы напісалі Vylica Chkalava. Пра кур’ёз у сваім твітэры расказаў Сяржук Пятроўскі.

Што здарылася

Зараз на доме № 6 па вуліцы Чкалава, дзе знаходзіцца адміністрацыя Кастрычніцкага раёна, напісана Vylica Chkalava («Выліца Хкалава») замест Vulica Čkalava («Вуліца Чкалава»).  Падобная сітуацыя летась была з шыльдамі на Кірава – там таксама напісалі vylica («выліца»).

У 2018 годзе ў КУП «Жыллёва-камунальная гаспадарка Кастрычніцкага раёна г. Мінска» тлумачылі, што беларуская лацініца на адрасных таблічках «прадугледжана для зручнай навігацыі па горадзе гасцей з-за мяжы, якія прыедуць у Мінск на II Еўрапейскія гульні». Тады памылку на Кірава аператыўна выправілі.

На жаль, учора ўзяць каментарый адносна «Хкалава» ў аддзеле добраўпарадкавання Кастрычніцкага раёна не ўдалося.

Чаму дапускаюць такія прыкрыя памылкі?

У 2018 годзе старшыня Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Акадэміі навук, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў адзначаў у інтэрв’ю CityDog.by:

– На афіцыйным узроўні з намі ніхто не ўзгадняе напісанне вуліц, таму так шмат памылак. У 2012 годзе, калі было распараджэнне прэзідэнта аб унармаванні вулічна-адраснай сістэмы, я асабіста рабіў на дзвюх мовах спіс вуліц. Ён быў зацверджаны на сесіі Мінгарвыканкама. 

Я не ведаю пра існаванне нарматыўнага дакумента, які абавязвае пісаць лацінкай назвы вуліц. Да нас ніхто не звяртаўся з такой просьбай.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Антон Сурапін.

поделиться