Новости За день
CityDog.io

Мінчанка запусціла чэлендж па навядзенні чысціні. Падключайцеся

Мінчанка запусціла чэлендж па навядзенні чысціні. Падключайцеся
Раскіданае паўсюль смецце – тое, што кожны з нас у першую чаргу заўважае вясной у парках, лесапарках і на зялёных зонах. З гэтай нагоды мінчанка Алена Куімжы вырашыла запусціць чэлендж па навядзенні чысціні ў горадзе, піша “Зялёны партал”.

З 1 па 30 мая яна заклікае ўсіх неабыякавых выпрацаваць для сябе вельмі простую звычку – прыбіраць і фарміраваць наваколле, якое вам падабаецца.

Кожны дзень на працягу 30 дзён, выходзячы на шпацыр альбо прабежку, захапіце з сабой пакет для смецця і пальчатку. Дзяўчына прапануе: проста выдзеліце некалькі хвілін для збору смецця – пластыка, бутэлек, шкла, недакуркаў, абгорткаў.

Для свайго занятку вы можаце выбраць пэўнае месца ці проста прыбрацца там, дзе апынуліся. Адна паднятая пустая бутэлька ці цэлы пакет сабранага смецця – зрабіце фотаздымак з гэтым “дабром” і змясціце яго пад хэштэгам #30daystrashaway у свае сацсеткі ці тэматычныя суполкі Facebook, “Вконтакте”InstagramTelegram.

Натхняльныя рэпартажы trash-дзён можна зрабіць у рэжыме таймлэпс, у відэафармаце, серыі фотаздымкаў “да” і “пасля” ўборкі. Выдумляйце да іх незвычайныя надпісы. У дадатак вы можаце выкарыстоўваць яшчэ і такія хэштэгі: #30daystrashoff2019 #30daystrashoffminsk #30daystrashoffbelarus ды іншыя.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter