Новости За день
CityDog.io

Сімвалічна! Беларуска зрабіла незвычайны арт-аб’ект – цёмны рушнік

Сімвалічна! Беларуска зрабіла незвычайны арт-аб’ект – цёмны рушнік
Беларуская мастачка Цемра паказала сваю новую працу «Цёмны рушнік», які сімвалізуе сілу і жыватворную энергію беларусаў, якія знаходзяцца за кратамі.

Беларуская мастачка Цемра паказала сваю новую працу «Цёмны рушнік», які сімвалізуе сілу і жыватворную энергію беларусаў, якія знаходзяцца за кратамі.

Вялікі цёмны рушнік, 375x37 см, па словах мастачкі, нясе ў сабе глыбокае сімвалічнае значэнне.

На рушніку вышыты магутны славянскі сімвал адраджэння, форма гэтага сімвала складаецца з галінаваных чырвоных прожылкаў.

Як адзначае сама Цемра, гэтыя галіны сімвалізуюць «сілу і жыватворную энергію, уласцівыя годным асобам, якія могуць дамагчыся адраджэння нават у самых складаных турэмных абставінах». Таму гэты сімвал схаваны за чорнымі лініямі калючага дроту з шыпамі.

«Рушнік служыць напамінам пра тое, што мы перажываем сваю гісторыю, расказваем пра свой досвед і ўносім свой уклад у калектыўнае апавяданне пра нашу стойкасць, трыумф і надзею», – напісана ў інстаграме Цемры.

Цемра – беларуская мастачка з Гродна. Нарадзілася ў 1990 годзе. Такі псеўданім выкарыстоўвае, таму што большая частка яе творчасці адлюстроўвае бесстаронні, цёмны бок чалавечай сутнасці і звязана з актуальнымі падзеямі, якія траўміруюць грамадства.

Цяпер жыве ў Варшаве.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter