Ілюстрацыйнае фота: ChatGPT.

Вас запрашаюць на івент для абмеркавання кар’еры, культуры і не толькі. Ідзём?

Ілюстрацыйнае фота: ChatGPT.

10 кастрычніка ў Варшаве з 12:00 да 17:00 пройдзе Форум беларускай моладзі – аднадзённае мерапрыемства для маладых беларусаў, якія жывуць за мяжой. На форуме будуць гаварыць пра кар’еру, працу, прадпрымальніцтва, адукацыю, грамадзянскую супольнасць і культуру. Для ўдзелу трэба толькі зарэгістравацца.

мы здесь

Праграма форуму ўключае ў сябе пяць тэматычных кірункаў: кар’ера і рынак працы, прадпрымальніцтва, адукацыя і абмены, грамадзянская супольнасць і культура.

Удзельнікаў чакаюць дыскусійныя панэлі, кірмаш вакансій і кар’ерныя кансультацыі. Таксама арганізатары падрыхтавалі культурна-забаўляльную праграму.

На форуме можна будзе даведацца больш пра магчымасці на польскім рынку працы, развіццё прафесійных навыкаў, запуск уласнай справы, адукацыю і пошук новых магчымасцей для росту.

Мерапрыемства разлічана на маладых беларускіх мігрантаў і павінна стаць пляцоўкай для знаёмстваў, абмену досведам і прафесійных кантактаў.

Удзел у форуме бясплатны, але неабходна папярэдне зарэгістравацца.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Варшава
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter