Мінская ілюстратарка Марыся Вярцейка надрукавала калядную калекцыю паштовак, налепак і папяровую гірлянду да свят – мілата неверагодная.
«Сябры, я зноўку надрукавала сваю мінулагоднюю калядную калекцыю, але цяпер у новым выглядзе», – напісала мастачка ў сваім інстаграме.
Апрача паштовак, даступны два варыянта налепак: з зоркамі і з анёлкамі, а таксама ў тэставым рэжыме выпушчана некалькі папяровых падарункавых наборчыкаў у канверце, якія складаюцца з паштоўкі, налепак і папяровай гірлянды.
Наборчыкі будуць змяшчацца ў вялікі канверт, і іх можна даслаць кудысьці далёка, напісана ў пасце.

Паштоўка на сайце выдавецтва «Тэхналогія», кошт – 3,5 руб.

Паштоўкі на сайце выдавецтва «Тэхналогія», кошт – 3,5 руб.
Дзе набыць
- Дабрачынны святочны кірмаш 17 снежня ў касцёле Св. Францішка Асізскага (паштоўкі і налепкі);
- кнігарня выдавецтва «Тэхналогія» (паштоўкі, налепкі і наборы з гірляндай);
- крама-кавярня «Дзічка» (два віды паштовак з анёлкамі і налепкі).
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: Tn.by.