Ілюстрацыйнае фота: Ivan S, Pexels.com.

Беларускаму брэнду сапсавалі папулярныя лангслівы. Усё з-за адной літары

Ілюстрацыйнае фота: Ivan S, Pexels.com.

Заснавальніца беларускага брэнда адзення Up2You расказала пра кур’ёзную сітуацыю з папулярнай мадэллю лангсліваў. Падчас вышыўкі на рукаве ў надпісе з’явілася памылка, хоць макет перад вытворчасцю праверылі і ўзгаднілі.

мы здесь

Нядаўна брэнд Up2You распрацаваў лангслівы з выявай бусла. На рукаве павінна была быць вышыта фраза Якуба Коласа па-беларуску: «Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш».

Як расказала заснавальніца брэнда ў відэа, макет падрыхтавала дызайнерка. Яго праверылі, узгаднілі і адправілі на вышыўку.

Аднак гатовыя рэчы вярнуліся з памылкай. У слове «выбіраеш» падчас вышыўкі з’явіўся мяккі знак. У выніку замест правільнага варыянта атрымалася «выбіраешь».

Заснавальніца назвала гэта «самай грубай памылкай», якую можна дапусціць у беларускай мове.

Паводле яе слоў, лангслівы карысталіся вялікай папулярнасцю. Брэнд вырабіў 50 такіх рэчаў. Цяпер частку з іх забіраюць з крамы. Што рабіць з сапсаванымі лангслівамі далей, супрацоўнікі брэнда пакуль не ведаюць.

У каментарыях многія падтрымалі аўтарку відэа. Некаторыя нават напісалі, што гатовыя купіць рэчы з памылкай.

«Дашыйце выпраўленне чырвонай ніткай у школьным стылі. Закрэсліце чырвоным колерам», – прапанавала ats2404.

«Расіянам прадайце», – жартуе gleb_babushkin.

«Мы купім – давайце сюды», – напісала polar_foxik.

«Дык а калі ў макеце не было літары і яе дадалі на вытворчасці, то гэта іх віна і яны павінны кампенсаваць страты. Дызайнерка ўверсе адпісала, што яна праверыла макет – там няма мяккага знака. Ён з’явіўся пры вытворчасці. Гэта абуральна!» – адрэагавала el.zaiats.

«Хай перашываюць у сэрца ў канцы, калі гэта магчыма», – прапанавала marina_bogdanova1.

«Я магу купіць з памылкай», – напісала danilava.vera.

Up2You – брэнд адзення для падарожнікаў і геданістаў, як самі сябе апісваюць яго стваральнікі. Брэнд знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Сурганава, 57в, а таксама дастаўляе свае рэчы па ўсім свеце.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter