У выдавецтве Koska падрыхтавалі да выхаду адразу дзве кнігі шведскіх піьсменнікаў Юі і Тумаса Вісландэраў пра прыгоды каровы Мамы Му і яе сябра Крумкача. Кнігі з’явяцца ў продажы 6 лютага: выхад прымеркаваны да Мінскага кніжнага кірмаша.
Што за кнігі?
Неўзабаве выходзяць апошнія дзве кнігі з серыі пра Маму Му, якія яшчэ не выходзілі па-беларуску: «Мама Му на санках» і «Мама Му на горцы». Ілюстрацыі ад пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста, пераклад зрабіла Надзея Кандрусевіч.

«Мама Му на санках» – зімовая гісторыя пра тое, як Мама Му хоча паспрабаваць з’ехаць з гары на санках, бо яна бачыла, як весела дзецям куляцца ў снезе. Аднак яе сябар Крумкач лічыць, што каровы не катаюцца на санках, а ў снезе можна пакуляцца і без іх.


«Мама Му на горцы» – летняя гісторыя пра прыгоды Мамы Му і яе сябра Крумкача на возеры. Гэтым разам Мама Му спрабуе з’ехаць з горкі ў ваду, але раптам горка выгінаецца, і дзеці не змогуць больш на ёй катацца. Крумкач спрабуе прыдумаць цэлы план, як адрамантаваць горку, але Мама Му робіць нешта, чаго Крумкач зусім не чакае.


Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.