Да Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства Міністэрства інфармацыі размясціла на сваім сайце аўдыякнігі, якія падрыхтавала выдавецтва “Вышэйшая школа”.
На Google Дыск выклалі тры вялікія папкі
• “Беларуская класіка”: тут вы знойдзеце творы Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна і Івана Навуменкі, піша прэс-служба міністэрства;
• “Бібліятэка школьніка”: творы школьнай праграмы для вучняў з 5-га па 11-ы класы;
• “Сучасная беларуская проза” змяшчае аўдыязапісы твораў Алеся Жука, Віктара Праўдзіна, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, Васіля Быкава, Генадзя Пашкова, Янкі Сіпакова, Максіма Танка, Івана Пташнікава і іншых аўтараў.
Гэта ж бясплатна?
Анягож! Вы можаце бясплатна спампаваць аўдыякнігі па спасылцы.