У Жлобіне знайшоўся незвычайны буккросінг

У Жлобіне знайшоўся незвычайны буккросінг
На адной з вуліц у Жлобіне працуе вулічная бібліятэка: месца, дзе ўсе жадаючыя могуць бясплатна ўзяць любую кнігу, а ўзамен пакінуць іншую. Буккросінг – не новы для Беларусі рух, але ў Жлобіне яго арганізавалі даволі незвычайна.

мы здесь

Уся справа ў тым, што для паліц з кнігамі выкарыстоўваюць халадзільнікі. У відэа, якое апублікаваў беларус Яўген Румянцаў у TikTok, можна заўважыць як мінімум тры халадзільнікі, прыстасаваныя пад паліцы для кніг.

Буккросінг у Жлобіне. Фота: скрыншот з відэа Яўгена Румянцава.

Аўтар відэа кажа, што ў бібліятэцы ёсць і кнігі на беларускай мове: Іван Мележ, Генрых Далідовіч, Алесь Ставер, Леанід Дайнекa і Алена Васілевіч.

Беларусам, якія паглядзелі відэа, ідэя спадабалася.

  • «Вельмі крута, абы толькі попытам карысталася. Часта заўважала, што людзі проста бралі, але не прыносілі свае за ўзятае», – напісала Daria H.
  • «Суперідэя, я б з задавальненнем карысталася, калі б у нашай мясцовасці было», – кажа miamila52.
  • «Якія малайцы. У парках такога не хапае!» – напісала user2885058061569.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Відэа: Яўген Румянцаў, TikTok.com.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter