У Мінску выпусцілі дзіцячую кнігу беларускіх прыказак – глядзіце, якая файная

У Мінску выпусцілі дзіцячую кнігу беларускіх прыказак – глядзіце, якая файная
Выдавецтва «Тэхналогія» адкрыла перадзамову на доўгачаканую дзіцячую кнігу беларускіх прыказак з малюнкамі «Лёгка сказаць». Глядзіце, якая файная, – будзе карысна не толькі дзеткам.

Выдавецтва «Тэхналогія» адкрыла перадзамову на доўгачаканую дзіцячую кнігу беларускіх прыказак з малюнкамі «Лёгка сказаць». Глядзіце, якая файная, – будзе карысна не толькі дзеткам.

Каму спадабаецца кніга

  • Тым, хто хоча ўзбагаціць сваё маўленне трапным слоўцам і дасціпным выразам.
  • Дзецям, якія вучацца чытаць (зручны шрыфт і памер літар, кароткія сказы і яскравыя малюнкі, якія не дадуць стаміцца і засумаваць).
  • Выпускнікам дзіцячых садкоў.
  • Выхавацелям дзіцячых садкоў і настаўнікам малодшых класаў – усе прыказкі размеркаваны па тэмах, каб кнігай было зручна карыстацца ў навучанні.

Кошт па перадзамове – 12 руб., пасля старту продажу – 14 руб.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Минск
поделиться