Выдавецтва «Логвінаў» выпусціла кнігу Сяргея Харэўскага «Мінск у мастацтве. Вобразы горада розных эпох», піша аўтар у сваім Facebook аўтар. У выданні шмат ілюстрацый ад мастакоў, якія малявалі горад у розных эпохах.
«Мінск у мастацтве. Вобразы горада розных эпох» – гэта 14 эсэ пра мастакоў, якія паслядоўна выяўлялі і выяўляюць Мінск на сваіх палотнах. Канцэпцыя кнігі вырасла з тэкстаў, якія Харэўскі пісаў калісьці для часопіса «Мастацтва». Хутка навінка павінна з’явіцца на сайце кнігарні «Логвінаў» для замовы.
Сяргей Харэўскі – беларускі мастак, культуролаг, гісторык мастацтва, таксама выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.