Выдатныя навіны для тых, хто любіць чытаць па-беларуску

Мінскае выдавецтва «Тэхналогія» прэзентавала выданне адразу некалькіх кніг на беларускай мове. Ёсць навінкі на любы густ.

мы здесь

Гартайце пост і выбірайце, што спадабалася.

«Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка»

У кнізе сабраны ўнікальны матэрыял пра народнае мастацкае ткацтва і вышыўку. Выданне багата ілюстравана (каля 600 чорна-белых і каляровых фотаздымкаў і малюнкаў).

Кошт – 57,30 руб. (але спяшайцеся, на складзе ўсяго два экзэмпляры).

«Легенды і паданні зямлі беларускай. Адкуль пайшлі птушкі»

У трэцяй кнізе серыі «Легенды і паданні зямлі беларускай» сабраны беларускія народныя легенды, якія апавядаюць пра ўзнікненне птушак, тлумачаць характарныя асаблівасці іх знешняга выгляду і паводзін.

Кошт – 23,90 руб.

«Легенды і паданні зямлі беларускай. Чаму каты з мышамі не сябруюць»

У кнізе серыі «Легенды і паданні зямлі беларускай» сабраны народныя легенды, якія апавядаюць пра ўзнікненне асобных жывёл (мядзведзя, воўка, казы, вожыка і іншых), а таксама тлумачаць тыя ці іншыя асаблівасці іх паводзін і знешняга выгляду. Выданне будзе цікавае ўсім, хто неабыякавы да фальклорнай спадчыны Беларусі.

Кошт – 20,20 руб.

«Узнікненне кнігадрукавання ў Еўропе і Беларусі»

Багата ілюстраванае выданне, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, вызначае вытокі і дасягненні еўрапейскага кнігадрукавання, прадстаўляе друкаваную спадчыну Францыска Скарыны ў Беларусі і свеце, паказвае ўплыў першадрукара на развіццё кніжнай культуры Беларусі.

Кошт – 20,60 руб.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться