Беларусы выдалі кнігу пра супрацьстаянне беларускага мастацтва рэпрэсіям

Беларусы выдалі кнігу пра супрацьстаянне беларускага мастацтва рэпрэсіям
У Лейпцыгу выдалі кнігу «Калі сонца нізка – цені доўгія» па матывах групавой выставы беларускіх мастакоў, якая прайшла пад той жа назвай у 2022 годзе ў галерэі «Арсенал» у Беластоку і галерэі сучаснага мастацтва ў Лейпцыгу.

Вокладка кнігі «Калі сонца нізка – цені доўгія».

У кнізе згадваюцца 20 беларускіх аўтараў: напрыклад, Сяргей Шабохін, Язэп Драздовіч, Жанна Гладко.

Тэксты пра іх напісалі Ігар Бабкоў, Вольга Архіпава, Лена Прэнц і Даніэль Музычук, якія апісваюць розныя формы супрацьстаяння беларускага мастацтва рэпрэсіўным сістэмам: «ад аматарскай касмалогіі да рытуальных практык».

Разварот кнігі «Калі сонца нізка – цені доўгія».

Кніга выдана на англійскай і беларускай мовах пад рэдактурай беларускай куратаркі Ганны Карпенка.

Выданне можна набыць па спасылцы, кошт – 24 еўра.

Фота: Spectorbooks.com.

#Беларусь
поделиться