У Лейпцыгу выдалі кнігу «Калі сонца нізка – цені доўгія» па матывах групавой выставы беларускіх мастакоў, якая прайшла пад той жа назвай у 2022 годзе ў галерэі «Арсенал» у Беластоку і галерэі сучаснага мастацтва ў Лейпцыгу.
У кнізе згадваюцца 20 беларускіх аўтараў: напрыклад, Сяргей Шабохін, Язэп Драздовіч, Жанна Гладко.
Тэксты пра іх напісалі Ігар Бабкоў, Вольга Архіпава, Лена Прэнц і Даніэль Музычук, якія апісваюць розныя формы супрацьстаяння беларускага мастацтва рэпрэсіўным сістэмам: «ад аматарскай касмалогіі да рытуальных практык».
Кніга выдана на англійскай і беларускай мовах пад рэдактурай беларускай куратаркі Ганны Карпенка.
Выданне можна набыць па спасылцы, кошт – 24 еўра.
Фота: Spectorbooks.com.