Выдавецтва «Пфляўмбаўм» надрукавала бясстрашны і шчыры аповед ад першай асобы пра Арктыку – «Мой свет растае. Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене» Лінэ Нагель Ільвісокер.
Пра што кніга
Нарвежская журналістка Лінэ Нагель Ільвісокер жыве з сям’ёй у Лонг’іры, самым паўночным населеным пункце-тысячніку на Шпіцбергенскім архіпелагу, дзе глабальнае пацяпленне ідзе хутчэй, чым дзе-небудзь на планеце.
У 2015-м лавіна накрыла цэнтр пасёлка, забраўшы жыцці маленькай дзяўчынкі і бацькі іншай сям’і. Наступная восень прынесла дажджы і земляныя апоўзні, зімой новая лавіна абрынулася на дамы Лонг’іра. Журналістка спрабуе даведацца, што адбываецца з яе пасёлкам і Арктыкай.
Цікавыя факты
- Пераклад на беларускую быў адным з першых – напрыклад, дацкі яшчэ толькі рыхтуецца.
- Як чытач кнігу адзначыў знакаміты брытанскі натураліст Дэвід Атэнбора.
- Нямецкі рэцэнзент пісаў, што плакаў, калі чытаў, настолькі аповед быў кранальны для яго.
Як купіць
Кнігу яшчэ толькі чакаюць з друкарні, замовіць можна будзе тут альбо праз інстаграм выдавецтва.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.