Карыстальнік Threads darafey.hutar паказаў на відэа, як гадзюкі нараджаюць сваіх дзетак. І гэта вельмі ўражлівае відовішча.
«Гадзюкі. Ці бачылі вы як яны з’яўляюцца на свет? Напэўна што не. Глядзіце», – напісаў darafey.hutar. І дадаў да допісу фота і відэа дарослых самак і іх малых. Па словах аўтара, усе нарадзіліся ў яго, а потым ва ўзросце 1-2 месяцаў апынуліся на воле «у цудоўных дзікіх біятопах Пастаўшчыны».
Гадзюкі нараджаюцца не з яек, а з’яўляюцца на свет маленькімі змейкамі. Але ўсё пачынаецца з яек унутры цела маці. Спарванне звычайна адбываецца вясной, пасля выхаду з зімовай спячкі. Аплодненыя яйкі застаюцца ў арганізме маці, дзе развіваюцца зародкі. А ў канцы лета ці пачатку восені самка нараджае некалькі маленькіх гадзюк.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

















