У Берліне адкрылася ўнікальная беларуская бібліятэка

У Берліне адкрылася ўнікальная беларуская бібліятэка
Культурны праект Fem*Bridging Cultures адкрыў унікальную фем-бібліятэку ў Берліне. Там можна знайсці кнігі беларускіх і ўкраінскіх аўтарак, прадстаўленых як класічнымі, так і сучаснымі творамі.

Культурны праект Fem*Bridging Cultures адкрыў унікальную фем-бібліятэку ў Берліне. Там можна знайсці кнігі беларускіх і ўкраінскіх аўтарак, прадстаўленых як класічнымі, так і сучаснымі творамі.

Фокус увагі Fem*Bridging Cultures – на культурным абмене паміж жанчынамі* з Беларусі, Украіны і Германіі. Мэта праекта – павялічыць бачнасць жанчын, якія займаюцца культурай у Беларусі і Украіне.

Як піша каманда праекта, у прасторы HerLibrary прыемная і ўтульная атмасфера, дзе можна атрымаць асалоду ад чытання за кубкам гарбаты і абмеркаваць прачытанае з іншымі наведвальніцамі. Кнігі можна браць і дадому.

На паліцах можна знайсці кнігі Таццяны Скарынкінай, Юлі Цімафеевай, Евы Вежнавец, Анастасіі Ляўковай, Ніны Кур’яты, Вікторыі Амелінай і іншых.

Дзе: Wartburgstr. 41, 10823, Берлiн.

Калі: з аўторка па пятніцу з 12:00 да 18:00.

Зорачка (*) у выпадку тэрміну «жанчыны» азначае інклюзіўнасць і ахоплівае шырэйшую групу, чым проста жанчыны, накіроўваючы ўвагу на ўсіх, хто ідэнтыфікуе сябе як жанчына.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться