Беларусы скардзяцца на тое, што міжнародныя пасылкі або зусім не даходзяць, або прыходзяць са спазненнем у некалькіх дзясяткаў дзён. «Белпошта» адказала газеце «Звязда», чаму так адбываецца.
Што здарылася на «Белпошце»?
Аказалася, што ў студзені ў Беларусь пайшлі вялікія аб’ёмы пошты з Кітая і Сінгапура, назапашаныя з лістапада 2019-га ў транзітным аэрапорце Стамбула (Турцыя). Да таго ж адбылося запланаванае павелічэнне навагодніх і калядных патокаў пошты.
Усё гэта прывяло да росту аб’ёму пошты больш чым у 2,3 раза і стварыла дадатковую незапланаваную нагрузку ў мінскіх установах міжнароднага паштовага абмену.
– «Белпошта» прадпрымае ўсе магчымыя меры па скарачэнні тэрмінаў апрацоўкі павялічанага аб’ёму міжнародных паштовых адпраўленняў, прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці і просіць з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, – кажуць у «Белпошце».
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.