Новости За день
CityDog.io

Ужо вядома, якія беларускія фільмы пакажуць на кінафэсце «Паўночнае ззянне»

Ужо вядома, якія беларускія фільмы пакажуць на кінафэсце «Паўночнае ззянне»
Кінафестываль «Паўночнае ззянне – 2025» пройдзе з 3 па 23 лістапада пад слоганам «Мы проста дзеці» ў гібрыдным фармаце: паказы адбудуцца ў Вільнюсе, Варшаве і Таліне, а таксама анлайн для гледачоў па ўсім свеце.

Кінафестываль «Паўночнае ззянне – 2025» пройдзе з 3 па 23 лістапада пад слоганам «Мы проста дзеці» ў гібрыдным фармаце: паказы адбудуцца ў Вільнюсе, Варшаве і Таліне, а таксама анлайн для гледачоў па ўсім свеце.

Сёлета на ўдзел у беларускім конкурсе пададзена 40 заявак, адабраны былі 9 фільмаў. Праграма ахоплівае жанры ад хорару і камедыі да асабістай дакументалістыкі і анімацыі.

Беларускія фільмы ацэніць міжнароднае журы: кінаэкспертка Леэна Пасанен, рэжысёрка і сцэнарыстка Мара Тамковіч і яшчэ адна асоба, якую назавуць пазней.

Усе фільмы анлайн-праграмы будуць даступныя бясплатна з 00:00 да 23:59 па мінскім часе. Вось што можна паглядзець у беларускім конкурсе.

«Суд мёртвых», Андрэй Кашперскі

Хорар з сатырай на беларускую рэчаіснасць. У краіне прымаюць закон, паводле якога можна судзіць нават памерлых, каб канфіскаваць іх маёмасць на карысць дзяржавы. Суддзя пачынае працэсы супраць мёртвых апанентаў рэжыму, але яны вяртаюцца з таго свету ў выглядзе прывідаў і прыходзяць да суддзі.

Калі: 5 лістапада – Вільнюс, к/т Skalvija.

«Свінгеры», Андрэй Кашперскі

Псіхалагічная камедыя пра шасцярых людзей сярэдняга ўзросту, якія спрабуюць арганізаваць свінгер-вечарыну, але ўсё ідзе не па плане.

Калі: 15, 21 лістапада – анлайн з 00:00 да 23:59. 5 лістапада – Вільнюс, к/т Skalvija

«Лебядзіная песня Фёдара Озерава», Юрый Сямашка

Фільм, які трапіў у конкурс аднаго з трох найбуйнейшых кінафорумаў Еўропы – Берлінскага кінафестывалю. Па сюжэце, 25-гадовы музыка шукае свой швэдар, які нібыта дорыць яму магічную здольнасць складаць песні. Драмедзі пра мастацтва, якое дапамагае не страціць сябе ў хаосе.

Калі: 6 лістапада – Варшава, к/т Kinoteka. 20 лістапада – Талін, білеты хутка з’явяцца ў продажы.

«Баця»

Дэбют былога акцёра РТБД. Шчырая гісторыя пра бацьку і сына, якіх злучае старая традыцыя – разам вудзіць рыбу. Фільм пра час, памяць і любоў.

Калі: 11, 19 лістапада – анлайн з 00:00 да 23:59. 5 лістапада – Вільнюс, к/т Skalvija.

«Незабудка», Станіслаў Савасцееў

Гісторыя жанчыны з хваробай Альцгеймера, якая праз відэа і дзённікі спрабуе не страціць сябе. Фільм пра тое, як памяць і любоў трымаюць чалавека, нават калі свет вакол знікае.

Калі: 11, 19, 23 лістапада – анлайн з 00:00 да 23:59. 5 лістапада – Вільнюс, к/т Skalvija.

«Перадачка»

Анімацыйная казка, навеяная рэальнымі гісторыямі палітвязняў. Перадачка ажывае і ідзе праз сцены турмы, каб даставіць вязню любоў і надзею.

Калі: 13, 18, 23 лістапада – анлайн з 00:00 да 23:59. 5 лістапада – Вільнюс, к/т Skalvija.

«Заўтра вы мяне тут не ўбачыце», Аляксандра Чабоцкая

Анімацыя, створаная на аснове асабістых дзённікаў і галасавых паведамленняў рэжысёркі. Гісторыя пра самоту, пошук сябе і маленькія радасці жыцця ў эміграцыі.

Калі: 13, 18 лістапада – анлайн з 00:00 да 23:59. 5 лістапада – Вільнюс, к/т Skalvija.

Kawalerka

Рэжысёрскі дэбют яшчэ аднаго беларускага акцёра. Андрэй і Вольга жывуць разам 15 гадоў і разумеюць, што гаварыць ім больш няма пра што. Фільм пра маўчанне і пра тое, як эміграцыя змяняе адносіны.

Калі: 15, 21 лістапада – анлайн з 00:00 да 23:59.

«Механіка матэрыялаў»

Драма пра сям’ю, разарваную вайной ва Украіне. Галоўная гераіня спрабуе зразумець, што такое праўда і дзе праходзіць мяжа паміж маўчаннем і супрацівам.

Калі: 16, 20, 23 лістапада – анлайн з 00:00 да 23:59.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Польша #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter